?

Log in

No account? Create an account

Fri, Sep. 2nd, 2011, 12:36 pm
iaska: наша мінуўшчына

НАША МІНУЎШЧЫНА
Мы не жылі, як жывуць людзі,
Гасцінцам шчасця не хадзілі,
Не зналі ўцехі нашы грудзі,
Вянкоў мы славы не насілі.
 
Мы ў паніжэнні, у вечным трудзе,
З днём кожным слабшыя па сіле,
Бясцэльна па калючай грудзе
Блудзілі, горасна блудзілі.
 
Быдлём асуджан быў валяцца
Сын свайго краю, родных межаў;
Калі ж хто ўздумаў прачыхацца,
Курган прыбавіў толькі свежы.
 
Хацеў хто песняй адазвацца,
Глушыў хаўтурны воклік з вежы;
З нягодай мусілі змагацца,
Як тыя вербы на ўзбярэжжы.

1905-1907

Sat, Jul. 30th, 2011, 12:19 pm
kamunikat: Содаль Уладзімір, Пуцявінамі сейбіта | Камунікат.org

Пуцявінамі сейбіта
Содаль Уладзімір

Стогадовы юбілей славутых беларускіх паэтаў Янкі Купалы i Якуба Коласа па рашэнню ЮНЕСКА шырока будзе адзначацца прзгрэсіўнымі людзьмі ўсяго свету. У «Бібліятэчцы «Голасу Радзімы» сёлета выходзіць некалькі кніжак пра нашых песняроў. Адна з ix — «Пуцявінамі сейбіта», аўтар якой У. Содаль расназвае, як ён прайшоў па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю Янкі Купалы, сустракаўся з людзьмі, лёс якіх перакрыжоўваўся з лёсам паэта. Болей...

Tue, Jul. 6th, 2010, 02:25 pm
kamunikat: "Купалаўскія дні" у Мінску (+audio) на Камунікат.org

Падчас акцыі памяці да прысутных звярнуўся кіраўнік міжнароднага фонду Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша.

– У 20-м стагоддзі я не магу назваць яшчэ аднаго песняра, які не толькі гэтым займаўся – зваў з путаў на свабоду, зваў з цемры да святла, але і так хораша пісаў пра гэтае сваё творчае крэда. (...)

Болей...

Sat, Feb. 27th, 2010, 11:15 am
kamunikat: Беларускі Сьвет, 11 (40) 1982 на Камунікат.org

Беларускі Сьвет
Byelorussian World
11 (40) 1982

Сто гадоў назад, на беларускай зямлі нарадзіліся два клясыкі беларускае літаратуры — Янка Купала і Якуб Колас. Нарадзіліся яны ў часе, калі народ іх таміўся ў татальнай расейскай няволі. Была гэта цёмная пара беларускае гісторыі, калі ўсё беларускае неразумна забаранялася й высьмейвалася. Народ моцна цярпеў, аднак ніколі не паддаваўся варожаму насільлю, і ніякія намаганьні ворага ня здолелі зьнявечыць ягоную, хоць часова й ператомленую, але заўсёды жывучую душу. Народ цярпеў, але жыў сваім, няхай сабе й бедным, жыцьцём, тварыў свае культурныя скарбы ды чакаў нагоды, каб пачаць пераможную барацьбу за сваё поўнае нацыянальнае, культурнае, палітычнае і эканамічнае вызваленьне. (Янка Купала і Якуб Колас, фрагмэнт) Болей...

Sun, Feb. 21st, 2010, 05:24 pm
miram: Унівэрсытэт Шаняўскага

kitowras -- пра Народны ўнівэрсытэт Шаняўскага, дзе ў 1915 г. вучыўся Купала. Пасярод доўгага запису пра Міюскую плошчу ў Маскве, з мноствам сучасных і даўнейшых фота.

Thu, Dec. 17th, 2009, 02:10 pm
bodhisathva: Акустычны канцэрт “Купала/Караткевіч”



Акустычны канцэрт “Купала/Караткевіч” пройдзе 24 снежня (чацьвер) а 19-й гадзіне ў Дзяржаўным лiтаратурным музей iмя Янкi Купалы.

Спяваюць: Раман Яраш, Андрэй Касцень.

Прагучаць песні на вершы Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча, а таксама калядныя песьнi i ўласныя творы выступоўцаў.

Кошт квiткоу – 5тыс.
Тэлефоны для даведак: 8 017 227-78-66, 8 029 371-51-95

Sun, Aug. 30th, 2009, 05:40 pm
kamunikat: Зборнік Янкі Купалы Моладзі на Камунікат.org

Купала Янка

Замест уводзін Аддаем у Вашыя рукі шаноўныя чытачы першую кніжыцу, толькі што ўзнікшага беларускага незалежнага выдавецтва БЕРАГ. Выдавецтва ўзнікла ў выніку патрабаванняў маладой інтэлігенцыі на высокамастацкія творы беларускай літаратуры і крытыкі. Непрыпадкова першым нашым выданнем з'яўляецца выбар вершаў Янкі Купалы — змагара за лепшую долю свайго народу і Бацькаўшчыны. Цэлае сваё жыццё ахвяраваў ён Беларусі, за яе згінуў з рук КГБ у 1942 годзе. Верым, што лектура вершаў прынясе шмат уражанняў і хвіліну задумы над нашым лёсам. Жадае гэтага усім чытачам — рэдакцыя выдавецтва БЕРАГ. Болей...

Tue, Jun. 13th, 2006, 01:01 pm
praletar: Купалаўскія чытаньні

Да ўвагі гомельскіх чальцоў суполкі! Узьнікла ў мяне ідэя зладзіць 7га ліпеня нефармальныя Купалаўскія чытаньні з нагоды 124-годзьдзя ад нараджэньня вялікага паэта. Хто жадае паўдзельнічаць, дапамагчы ў арганізацыі - кантактуйця любымі шляхамі!

10 most recent